Экс-кіраўніка Мінлясгаса, які атрымаў і не адбыў сур'ёзны тэрмін за хабар, адправілі працаваць на балоты
Читать по-русски


Былы міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа працуе начальнікам лесапаляўнічай гаспадаркі «Выганаўская» ў Белавежскай пушчы. На інфармацыю, размешчаную на сайце «Белавежскай пушчы», звярнуў увагу Беларускі расследавальніцкі цэнтр.

Фото: сайт министерства лесного хозяйства
Віталь Дрожжа. Фота: сайт Міністэрства лясной гаспадаркі

Віталь Дрожжа пазначаны як начальнік аднаго з падраздзяленняў Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» — лесапаляўнічай гаспадаркі «Выганаўская».

На тэрыторыі лесапаляўнічай гаспадаркі «Выганаўская» размешчаныя «топкія і непраходныя балоты, змрочныя ельнікі з выспамі светлых хваёвых бароў».

Нагадаем, Мінскі гарадскі суд 12 студзеня гэтага года агучыў прысуд экс-міністру лясной гаспадаркі Віталю Дрожжу за хабарніцтва. Яго асудзілі на 7,5 года пазбаўлення волі, але па амністыі скарацілі год — то-бок да 6,5 года зняволення.

Яго абвінавацілі ў тым, што ў 2020 годзе ён з карыслівых меркаванняў дамовіўся з заснавальнікам і дырэктарам кампаніі з Германіі пра атрыманне хабару за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Гаворка пра набыццё ў інвестара сушыльных комплексаў, поўную і своечасовую аплату. Дрожжа ў поўным аб’ёме прызнаў віну ў атрыманні хабару ў памеры 30 тысяч даляраў.

Віталь Дрожжа быў затрыманы 16 красавіка 2022 года, з 18 красавіка таго ж года ён знаходзіўся пад вартай. У траўні 2022 года стала вядома, што ён вызвалены ад пасады «ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».

На пасаду міністра лясной гаспадаркі ён быў прызначаны ў 2018 годзе.

У верасні гэтага года з’явілася інфармацыя, што Віталь Дрожжа мог выйсці на волю, не адбыўшы прызначанага яму тэрміну пазбаўлення волі.