Трэці за апошні месяц. Звольнены кіраўнік яшчэ аднаго беларускага тэатра
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Дырэктар Беларускага тэатра лялек Дзмітрый Сямёнаў звольнены з пасады. Пра гэта калектыў паведаміў у сваіх сацыяльных сетках.

Дмитрий Семенов. Фото: puppet-minsk.by
Дзмітрый Сямёнаў. Фота: puppet-minsk.by

«Дырэктар тэатра Сямёнаў Дзмітрый Сяргеевіч прызначаны на іншую пасаду. А гэта значыць, што сёння быў яго заключны працоўны дзень», — напісалі супрацоўнікі.

Прычына звальнення не называецца.

Дзмітрый Сямёнаў узначальваў калектыў з 1 снежня 2022 года. Ён скончыў Інстытут сучасных ведаў і Беларускі педуніверсітэт імя Максіма Танка. З 2016 года быў кіраўніком дзяржаўных установаў на розных пасадах. Да прыходу ў тэатр працаваў дырэктарам Палаца дзяцей і моладзі «Золак» Мінска.

У пачатку красавіка 2024 года быў звольнены мастацкі кіраўнік Віцебскага тэатра «Лялька» Віктар Клімчук. У сакавіку — дырэктар Музычнага тэатра Сяргей Пукіта.

Чытайце таксама