Полк Каліноўскага расказаў падрабязнасці гібелі байцоў пад Бахмутам
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Пад Бахмутам загінуў камандзір баявых груп батальёна «Волат». Падрабязнасці здарэння, якое адбылося 17 траўня, расказала прэс-служба палка Каліноўскага.

Фото: t.me/belwarriors
Фота: t.me/belwarriors

У палку расказалі, што байцы адбівалі штурм і вялі стралковы бой, калі па доме, дзе яны знаходзіліся, ударыла расійская артылерыя. Будынак абваліўся. На дапамогу ты, хто застаўся пад заваламі, адправілася група байцоў і медыкаў.

— Чацвёра байцоў засталіся пад заваламі без магчымасці эвакуацыі. У момант эвакуацыі і адыходу групы загінуў камандзір. Ён цаной свайго жыцця даў магчымасць адысці параненым.

Пазней была адпраўленая яшчэ адна група для разбору завалаў і эвакуацыі целаў загінулых. Аднак праз моцны агонь зрабіць гэта не ўдалося. Цела загінулага камандзіра таксама не ўдалося вынесці з поля бою.

Нагадаем, прэс-служба палка 17 траўня паведаміла, што батальён «Волат» пад Бахмутам панёс страты. Адзін баец загінуў, чацвёра лічацца зніклымі без вестак, некалькі атрымалі раненні.

У палку падкрэслілі, што агучваць падрабязнасці аперацыі яны не могуць, прозвішчы загінулага і зніклых байцоў не называюць з меркаванняў бяспекі. У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага распачатая крымінальная справа, ён прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем».