Аварыя з цяжкімі наступствамі: кіроўца аўто лічыў, што байкер мог затармазіць, — падрабязнасці расследавання і відэа сутыкнення
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Следчыя высветлілі падрабязнасці аварыі ў Мінскай вобласці, у якой сур’ёзныя траўмы атрымаў матацыкліст. Крымінальная справа ў дачыненні да кіроўцы аўтамабіля скіраваная ў суд, паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.

Последствия столкновения Geely и мотоцикла в Минской области. Фото: СК
Наступствы сутыкнення Geely і матацыкла ў Мінскай вобласці, 14 верасня 2024 года. Фота: СК

Паводле звестак следства, увечары 14 верасня 2024 года на 69-м кіламетры трасы М7/Е28 Мінск — Ашмяны — мяжа Літоўскай Рэспублікі (Каменны Лог) сутыкнуліся Geely і матацыкл Honda.

Следчыя высветлілі, што кіроўца красовера — 63-гадовы жыхар сталіцы — не прапусціў 20-гадовага матацыкліста, які ехаў галоўнай дарогай у сустрэчным кірунку. Парушыўшы ПДР, мужчына пачаў манеўр і выехаў на паласу сустрэчнага руху, пазбавіўшы матацыкліста магчымасці пазбегнуць сутыкнення.

У выніку ДТЗ байкер атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество480p  СкоростьОбычная  

Следчыя прызначылі больш за сем аўтатэхнічных экспертыз і правялі следчы эксперымент, каб высветліць дакладны механізм сутыкнення і вызначыць, якія фактары спрыялі трагедыі.

Кіроўца Geely сваю віну ў ДТЗ прызнаў часткова, бо лічыў, што матацыкліст меў магчымасць не дапусціць сутыкнення. Аднак у СК прааналізавалі сабраныя матэрыялы і прыйшлі да высновы, што прычынай здарэння стала злачынная нядбайнасць 63-гадовага мужчыны, які праявіў няўважлівасць і распачаў манеўр, не пераканаўшыся ў яго бяспецы.

Дзеянні мінчука кваліфікавалі па ч. 2 арт. 317 КК (Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што прывяла па неасцярожнасці да нанясення цяжкага цялеснага пашкоджання).