Дэпутаты прынялі падатковае новаўвядзенне. Расказваем, у чым яно заключаецца і каго датычыць
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Дэпутаты парламента 2 красавіка ў двух чытаннях зацвердзілі падатковыя новаўвядзенні, якія датычаць індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Палаты прадстаўнікоў.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: «Зеркало»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Нагадаем, у Беларусі для індывідуальных прадпрымальнікаў хочуць увесці змяненне. Яго сутнасць — вызначыць трохгадовы перыяд, цягам якога ІП не змогуць працаваць, калі іх гадавая выручка перавысіць 500 тысяч рублёў. Цяпер гэта бестэрміновае абмежаванне: пераадолеў гэтую планку — не маеш права працаваць як іпэшнік, варыянты — закрыцца або перайсці ў юрыдычную асобу.

2 красавіка дэпутаты парламента ў двух чытаннях зацвердзілі гэтае падатковае новаўвядзенне.

«Паводле інфармацыі Міністэрства па падатках і зборах, у 1664 індывідуальных прадпрымальнікаў па рэспубліцы такі сукупны гадавы даход перавышаны, — паведаміла дэпутатка Наталля Куляшова. — Згодна з дзейным заканадаўствам, яны мусілі ўзбуйніць свой бізнес — перарэгістравацца ў юрыдычную. Альбо спыніць сваё існаванне. Большасць з іх перарэгістравалася ў юрыдычныя асобы, але для 660 індывідуальных прадпрымальнікаў яшчэ існуе няпэўнасць».

Далей дакумент пойдзе на разгляд у Савет Рэспублікі, а потым (калі яго зацвердзяць) — на стол Аляксандру Лукашэнку.

Нагадаем, тым часам у Беларусі працягвае скарачацца колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў.

Раней улады з 1 кастрычніка мінулага года перасталі рэгістраваць ІП па асобных відах дзейнасці. Пры гэтым некаторым з дзейных прадпрымальнікаў трэба да канца 2025-га альбо перайсці ў юрыдычную асобу, альбо закрыцца.

Чытайце таксама